Кніга водгукаў            Сувязь з намі             Навіны
Экспазіцыі
Экскурсіі
Фотагалерэя
Наш летапіс
Дошка гонару і падзякі
Выставы
Нашы праекты
Майстар-класы
Канферэнцыі
Круглы стол
Фалькларысты Беларусі
Кніжная палічка
У дапамогу студэнту
Беларускі народны каляндар
Рэцэпты народнай медыцыны
Беларускі гумар
Са святам!

Інфармацыя аб музеі

На адным з найстарэйшых факультэтаў галоўнай альма-матэр краіны гасцінна адчыніў дзверы фальклорна-этнаграфічны кабінет-музей беларускай культуры, дзе прадстаўлена больш за 300 экспанатаў, сабраных у розных кутках нашай Бацькаўшчыны. Святой апякункай музея была абрана Ефрасіння Полацкая, выява якой упрыгожвае цэнтральную сцяну кабінета.

Адкрыццё экспазіцыі “Наша хата” адбылося ў красавіку 2006 года ў рамках канферэнцыі “Фальклор і сучасная культура”. Потым былі створаны дзве галоўныя экспазіцыі “Культура і побыт нашых продкаў”, “Вырабы сучасных беларускіх майстроў” і навукова-метадычная частка музея. Афіцыйнае адкрыццё кабінета-музея, на якім прысутнічаў рэктар (2003--2008) прафесар В.І. Стражаў, адбылося ў час святкавання 85-годдзя БДУ. Сёння фальклорна-этнаграфічны кабінет-музей беларускай культуры з'яўляецца, па сутнасці, візітнай карткай філалагічнага факультэта.

 

 

    

   

   

   

Філфакаўскі фальклорна-этнаграфічны кабінет-музей спалучае экспазіцыйную работу з творчай і навукова-метадычнай, аказвае рэальную дапамогу студэнтам, магістрантам і аспірантам у плане забеспячэння іх на папяровых і электронных носьбітах неабходнай літаратурай і навуковымі кансультацыямі. На базе музея праводзяцца навуковыя канферэнцыі, рознага кшталту творчыя сустрэчы з беларускімі мастакамі, творчымі калектывамі – захавальнікамі традыцый народнай культуры, майстар-класы для студэнтаў і выкладчыкаў з удзелам майстроў народнай творчасці, выставы з уласных калекцый супрацоўнікаў БДУ.

Распрацавана больш 50 маршрутаў па Беларусі для супрацоўнікаў БДУ, замежных студэнтаў-стажораў. Музей аказвае дапамогу школам, ліцэям, гімназіям у падрыхтоўцы экскурсійных маршрутаў у плане вывучэння славутасцей беларускай зямлі. Кабінет-музей прапануе шэраг эксклюзіўных экскурсій, у тым ліку: “Побыт і культура старажытных беларусаў”, “Інтэр’ер сялянскай хаты”, “Нацыянальнае адзенне”, “Беларускі ручнік”, “Беларускі арнамент”, “Рамёствы беларусаў”, “Мастакі і рамеснікі сучаснай Беларусі”, “Праваслаўны абраз Маці Боскай на Беларусі”, “Славутасці і славутыя імёны Беларусі”. Музей займаецца таксама распрацоўкай і напісаннем сцэнарыяў правядзення народных свят і абрадаў са студэнтамі і школьнікамі. На базе кабінета-музея створаны студэнцкі фальклорна-этнаграфічны гурт "Багач" (першым мастацкім кіраўніком якога была ст. выкл. кафедры гісторыі беларускай мовы Смольская Т.М.; з верасня 2007 года мастацкі кіраўнік -- д.ф.н., прафесар кафедры беларускай літаратуры і культуры Казакова І.В.).

          

Гурт "Багач" "Каляды на філфаку"                                             Т.М. Смольская


 

Заснавальнікам і першым загадчыкам кабінета-музея беларускай народнай культуры стала доктар філалагічных навук (між іншым, адзіны доктар навук-фалькларыст у БДУ), прафесар кафедры беларускай літаратуры і культуры, член "Саюза пісьменнікаў Беларусі" І.В. Казакова, якая з’яўляецца аўтарам ідэі і галоўным выканаўцам гэтага праекта. З верасня 2008 года І.В. Казакова з'яўляецца навуковым і мастацкім кіраўніком кабінета-музея.

Ірына Валер`еўна Казакова
з`яўляецца аўтарам звыш 150-ці навуковых і навукова-папулярных прац. У тым ліку 5-ці манаграфій ("Этнічныя традыцыі ў духоўнай культуры беларусаў" (1995), "Міфалагемы і магія ў беларускім абрадавым фальклоры" (1997), "Сімволіка і семантыка славянскіх міфалагем" (1999), "Беларускі фальклор: курс лекцый" (2002), "Фальклорная спадчына Магілёўшчыны: Хоцімскі раён" (2008, 2-е выд. на бел. і англ. мовах, 2012); кніг ("Каменны пояс Беларусі /Славутасці і славутыя імёны беларускай зямлі/") (на бел. і англ. мовах, 2004; 2-е выд. -- 2009), "Культура Турции" (2007); вучэбных і вучэбна-метадычных дапаможнікаў ("Беларускі фальклор. Тэставыя заданні" (2006), "Беларускі фальклор" (2007) (з грыфам Міністэрства адукацыі РБ), "Песні беларускага народа" (2007), "Функцыянальная роля тэматычнага кабінета ў адукацыйным працэсе вышэйшай навучальнай установы" (2008), "Тестовые задания по "Истории и теории мировой культуры" (2009), "Гісторыя культуры Беларусі" (2009), "История и теория мировой культуры" (2010) (з грыфам ВМА), "100 тестов по славянской мифологии" (2011), "Беларускі абрадавы фальклор: нацыянальная спецыфіка" (2012); шэрагу навуковых артыкулаў. Актыўна ўдзельнічае ў міжнародных і рэспубліканскіх навуковых канферэнцыях. Даследуе міфалогію, беларускі фальклор у славянскім і сусветным кантэкстах, этнічную свядомасць, этнапсіхалогію, этнакультуралогію, беларускую і сусветную культуру.

 

 

 

 

 

Ганна Мечыславаўна Шваба -- першы лабарант-экскурсавод кабінета-музея беларускай народнай культуры (загадчык кабінета-музея з верасня 2008 г.). 

 

 

Нашы скарбы:

• Экспазіцыя “Праваслаўныя абразы Маці Боскай на Беларусі”.

• Работа “Зямля на ўсіх адна” (выканана ў тэхніцы фрывалітэ; майстры народнай творчасці Ю.М. Цярэнцьева і Л.М. Манахава, М.А. Апанасенка).

• Калекцыя “Славянскія міфалагемы”.

• Калекцыя велікодных яек.

• Калекцыя “Персанажы беларускай міфалогіі і фальклору”.

• Экспазіцыя "Эвалюцыя вясельнага каравая" (пекар-мастак -- Андрэй Багадухаў (г. Віцебск).

• Калекцыя аўтэнтычных ручнікоў з усіх куткоў беларускай зямлі.

2006--2014 © Кабінет-музей беларускай культуры філалагічнага факультэта БДУ